Аб атрыманні першага асобніка кнігі

УИзображение Нацыянальны гістарычным архіве Беларусі атрыманы першы асобнік даведачнага выдання «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам».
З часу выхаду апошняга даведніка ў 2006 г. мінула больш за 15 гадоў. Ён змяшчаў кароткія звесткі і дазваляў скласці толькі павярхоўнае ўяўленне пра зборы архіва. У той жа час, у складзе фондаў адбываліся змяненні, што патрабавала стварэння новага даведніка. Работа над яго складаннем   вялася больш за дзесяць гадоў шэрагам супрацоўнікам архіва. У выніку кніга змяшчае найбольш поўныя і актуальныя звесткі, а таму зможа зацікавіць самае шырокае кола карыстальнікаў.
Атрыманне усяго накладу выдання чакаецца ў НГА Беларусі да канца месяца. Набыць кнігу будзе магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. (8 017) 379 76 90, Казлоў Уладзімір Леанідавіч).