Аб візіце ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі пастара Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь У.У. Татарнікава і прэс-сакратара Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь А.Д. Ксянзовай

17 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі пастар Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Татарнікаў і прэс-сакратар Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Дзмітрыеўна Ксянзова.

У рамках візіту намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава распавяла гасцям пра гісторыю і фонды ўстановы, а таксама пра спецыфіку яе дзейнасці і асноўныя напрамкі работы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў экскурсію па архівасховішчах, дзе прадставіў шэраг унікальных дакументаў, а таксама ўзоры крыніц (метрычныя кнігі, спісы прыхаджан), што зберагаюцца ў архіве і выкарыстоўваюцца для вывучэння генеалогіі прадстаўнікоў лютаранскай канфесіі, якія жылі на тэрыторыі Беларусі. Затым У. Дзянісаў азнаёміў высокіх гасцей з дакументамі, якія адлюстроўваюць жыццядзейнасць лютаранскай супольнасці на беларускіх землях у XVII – пачатку ХХ ст., асаблівая ўвага была звернута на функцыянаванне лютаранскай грамады ў Мінску, узвядзенне культавых пабудоў.

Неабходна адзначыць, што на працягу стагоддзяў Беларусь з’яўлялася краінай, дзе мірна пражывалі прадстаўнікі розных народаў і канфесій, усе яны мелі магчымасці для свабоднага развіцця і стваральнай працы. Дадзены факт пацвярджаецца і дакументамі, што асвятляюць жыццё лютаранскай грамады ў Беларусі.

Па выніках візіту бакі дамовіліся пра супрацоўніцтва, якое павінна садзейнічаць міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, што становіцца асабліва істотным у Год міру і стварэння.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение