Аб заключэнні пагаднення аб супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным каледжам лічбавых тэхналогій

24 ліпеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (у асобе намесніка дырэктара Ірыны Каўганавай) і Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій (у асобе дырэктара Георгія Козела) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Яго мэтай з’яўляецца ўдасканаленне, развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, архіўнай справы і справаводства, выхавання, навукі, абмену інфармацыяй, арганізацыі суправаджэння выхаваўчай работы, у тым ліку ў рамках рэалізацыі пілотнага праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», а таксама ў іншых галінах.

У якасці практычнай рэалізацыі дасягнення пастаўленых мэт архіў і каледж плануюць арганізацыю сумесных навуковых даследаванняў, навукова-адукацыйных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў і іншых мерыпрыемстваў. Сярод іншага, у межах акцыі «Архівы – школе» плануецца падрыхтоўка выязных выстаў дакументаў архіва для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама арганізацыя навучальнай практыкі па архівазнаўстве, выязных заняткаў і экскурсій для навучэнцаў каледжа.

Заключэнне дадзенага пагаднення з’яўляецца працягам палітыкі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па пашырэнні супрацоўніцтва з установамі адукацыі нашай краіны у галіне выкарыстання і папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі.