Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Изображение
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Віцебскага падкаморскага суда за 1642 г.

Изображение
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Віцебскага падкаморскага суда за 1642 г.