Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці

У межах працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі атрыманы лічбавыя копіі актавай кнігі Слонімскага земскага суда за 1555–1565 гг. са збораў Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці.

Змест дадзенай кнігі добра вядомы даследчыкам, дзякуючы публікацыі яе поўнага тэкста ў 22-м томе знакамітай крыніцазнаўчай серыі «Акты Виленской археографической комиссии» (Вільня, 1895). У другой палове ХІХ ст. кніга захоўвалася ў Віленскім цэнтральным архіве старажытных актаў, адкуль у пачатку Першай сусветнай вайны была эвакуіравана ў г. Яраслаўль. У хуткім часе лічбавыя копіі кнігі будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Изображение
Першая старонка актавай кнігі Слонімскага земскага суда за 1555 г.