Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы
У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным гістарычным архівам Літвы былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Браслаўскага земскага суда за 1725–1784 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі паўночных зямель Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. і дапоўніць фонд Браслаўскага земскага суда, частка якога пераважна за XVII ст. знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Браслаўскага земскага суда за 1725 г.
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Браслаўскага земскага суда за 1725 г.