Аб перадачы лічбавых копій з Навуковай бібліятэкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі атрыманы лічбавыя копіі актавай кнігі Клецкага замкавага суда за 1596–1598 гг. з аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Навуковай бібліятэкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі цэнтральных зямель Вялікага Княства Літоўскага канца XVI ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кнігі будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі і бібліятэчнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Изображение
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Клецкага
замкавага суда за 1596–1598 гг.

Изображение
Знешні выгляд вокладкі і першы аркуш актавай кнігі Клецкага
замкавага суда за 1596–1598 гг.