Аб перадачы лічбавых копій з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа

У межах Дамовы аб абмене лічбавымі копіямі дакументаў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа (The Central Archives for the History of the Jewish People, г. Іерусалім, Ізраіль) былі атрыманы лічбавыя копіі метрычных кніг Мінскага яўрэйскага таварыства аб шлюбах і разводах за 1912–1919 гг.

Дадзеныя дакументы ўяўляюць вялікую цікавасць для вывучэння гісторыі народанасельніцтва г. Мінска пачатку ХХ ст.

Лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва пасля ўзнаўлення работы ў планавым рэжыме. Атрыманне дадзеных копій з’яўляецца працягам абмена лічбавымі копіямі паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і архівамі замежжа.

Изображение
Вокладка метрычнай кнігі аб разводах Мінскага яўрэйскага таварыства. 1912 г.