Аб правядзенні архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

У перыяд з 10 па 21 кастрычніка 2022 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая праца».

У перыяд практыкі студэнты сустрэліся з адміністрацыяй НГА Беларусі, азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і работай архівасховішчаў. У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы як пошук дакументаў пры дапамозе навукова-даведачнага апарата архіва, падрыхтоўка рукапісных вопісаў да сканавання, афармленне загалоўкаў да спраў са складу актавых кніг другой паловы XVII ст., пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характара і інш.

У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны досвед работы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НГА Беларусі ў навучальнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай працы.

Изображение

Изображение