Аб правядзенні выставы на З’ездзе адвакатаў Беларусі

7 ліпеня 2022 г. у Малой зале Палаца Рэспублікі адбыўся З’езд адвакатаў, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння адвакатуры Беларусі. У ім узяло ўдзел больш за 300 дэлегатаў і гасцей, якія падсумавалі вынікі работы і абмеркавалі планы развіцця адвакатуры краіны.

Да згаданага мерапрыемства Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была падрыхтавана выстава, прысвечаная гісторыі, арганізацыі і прававым падставам дзейнасці органаў адвакатуры на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі (XVI ст. – 1917 г.).

Удзельнікі мерапрыемства праявілі вялікую цікавасць да экспазіцыі НГА Беларусі. Работнікі архіва – намеснік дырэктара М.Д.Макараў і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Я.С.Глінскі – адказалі на шматлікія пытанні дэлегатаў і гасцей з’езда.

Изображение

Изображение

Изображение