Аб правядзенні выставы на цырымоніі падвядзення вынікаў конкурса імя Уладзіміра Спасовіча

26 мая 2023 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі штогадовага прававога конкурсу імя Уладзіміра Спасовіча. На ўрачыстай цырымоніі ў канферэнц-залі гасцінічнага комплекса «Прэзідэнт-Гатэль» (вул. Кірава, 18) адбылося ўзнагароджанне намінантаў конкурсу.

Да згаданага мерапрыемства Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была падрыхтавана выстава, прысвечаная паходжанню, гісторыі сям’і і раннім гадам жыцця знакамітага адваката, правазнаўцы і літаратара Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Экспазіцыя складалася з плакатнай часткі і вітрын, у якіх былі прадстаўлены арыгіналы дакументаў канца XVIII – XIX ст., у тым ліку, дакумент з аўтографам У.Д. Спасовіча. Госці мерапрыемства праявілі значную цікавасць да прадстаўленых на выставе матэрыялаў, а намеснік дырэктара архіва М.Д. Макараў і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Я.С. Глінскі адказалі на іх шматлікія пытанні.

ИзображениеИзображениеИзображение