Аб правядзенні выставы на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня медыцынскага работніка

15 чэрвеня 2023 г. у Палацы Рэспублікі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да прафесійнага свята беларускіх медыкаў – Дня медыцынскага работніка. Да гэтай падзеі Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была сумесна арганізавана выстава дакументаў па гісторыі развіцця медыцынскай справы на беларускіх землях у XIX – першай палове XX ст.

На стэндзе НГА Беларусі былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю шэрагу вядомых дактароў XIX – пачатку XX ст., у тым ліку Данілы Спасовіча, Карла фон Гібенталя, Героя Савецкага Саюза Яўгена Клумава і інш.; матэрыялы пра дзейнасць шэрагу лячэбных устаноў і медыцынскіх навуковых таварыстваў, у першую чаргу Таварыства мінскіх урачоў, якому ў 2022 г. споўнілася 160 гадоў; перыядычныя медыцынскія выданні, у тым ліку, выпускі штомесячнага часопіса «Минские врачебные известия». З гэтымі ўнікальнымі матэрыяламі гасцей мерапрыемства знаёміў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў.

Прадстаўленыя матэрыялы выклікалі значную зацікаўленасць прысутных, а работнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні гасцей мерапрыемства.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображение