Аб правядзенні выставы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

14 красавіка 2023 г. у Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Сярод запрошаных былі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі судзейскага корпуса Беларусі, дэлегацыі замежных краін.

Для гасцей у фае Палаца Рэспублікі архівамі і бібліятэкамі Беларусі было прадстаўлена некалькі тэматычных выстаў дакументаў і матэрыялаў, прысвечаных гісторыі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, развіццю і дзейнасці судовых устаноў на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі. Да згаданага мерапрыемства Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі была падрыхтавана выстава «Судовыя ўстановы на беларускіх землях у XVI – пачатку XX ст.», прысвечаная гісторыі судовых устаноў на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай (гродскіх, земскіх, магістрацкіх судоў; задворнага асэсарскага суда ВКЛ, камісарскага суда; галоўнага і скарбовага трыбуналаў ВКЛ) і Расійскай імперыі (палат крымінальнага і грамадзянскага суда і галоўных судоў; злучаных палат крымінальнага і грамадзянскага суда; акруговых судоў).

Наведвальнікі стэнда НГА Беларусі, удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства праявілі вялікую цікавасць да пытанняў функцыянавання судовых устаноў на беларускіх землях у перыяд з XVI да пачатку XX ст. Намеснік дырэктара архіва Максім Макараў і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі адказалі на шматлікія пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение