Аб правядзенні выязных заняткаў і экскурсіі для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

27 мая 2022 г. у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены выязныя заняткі і экскурсія для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў гасцям пра асноўныя вехі гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы, найбольш гучныя крымінальныя і грамядзянскія справы пачатку XX ст., матэрыялы якіх захоўваюцца ў фондах архіва, магчымасці выкарыстання дакументаў НГА Беларусі пры вывучэнні гісторыі сям’і. В. а. намесніка дырэктара архіва М.Д. Макараў у сваім выступленні засярэдзіў увагу на асаблівасцях вядзення следчых дзеянняў у беларускіх гарадах з магдэбургскім правам у XVII – першай палове XVIII ст. Слухачы і выкладчыкі Інстытута атрымалі магчымасць азнаёміцца з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., асабістыя справы следчых Мінскага акруговага суда і матэрыялы папярэдняга следства па крымінальных злачынствах на тэрыторыі Мінскай губерні другой паловы XIX – пачатку XX ст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі, пасямейныя спісы. У рамках экскурсіі слухачы і выкладчыкі Інстытута наведалі архівасховішчы. Пасля экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение