Аб правядзенні заняткаў для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска

13 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены ўрок для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска. Візіт маленькіх наведвальнікаў накладаў дадатковую адказнасць на архівістаў, бо ставіў задачу асаблівай важнасці – данесці да іх значэнне захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны беларускага народа.

Пад час правядзення ўроку намеснік дырэктара архіва Максім Макараў ахарактарызаваў для наведвальнікаў гісторыю і фонды установы. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў распавёў вучням пра спецыфіку дакументальных збораў архіва, розныя віды дакументаў і абставіны іх стварэння. Урок суправаджаўся дэманстрацыяй арыгіналаў некаторых дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. Асаблівая ўвага была звернута на раскрыццё іх каштоўнасці, што накіравана на фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за сваю Радзіму і яе гістарычную спадчыну.

Урок выклікаў жывую зацікаўленасць вучняў, якія з вялікім задавальненнем разглядалі прадэманстраваныя ім дакументальныя помнікі гісторыі Беларусі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение