Аб правядзенні заняткаў і экскурсіі для студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

31 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены заняткі для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства») па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская палеаграфія».

У ходзе мерапрыемства загадчык аддзела старажытных актаў Ірына Бобер распавяла навучэнцам пра фонды НГА Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, старажытныя актавыя кнігі і ўнікальныя дакументы, якія зберагаюцца ў архіве, гісторыю стварэння і асноўныя кірункі дзейнасці аддзела старажытных актаў. Затым яна правяла для студэнтаў экскурсію па архівасховішчах НГА Беларусі, у ходзе якой звярнула асаблівую ўвагу на ўмовы захоўвання дакументаў XIV–XVIII стст.

Заняткі на базе НГА Беларусі для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства», праводзяцца рэгулярна. Іх мэта – павышэнне якасці падрыхтоўкі будучых архівістаў і пашырэнне магчымасцяў выкарыстання архіўных фондаў у вучэбным працэсе.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображение