Аб правядзенні мерапрыемстваў да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму

28 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму.

На агульным сходзе працоўнага калектыву выступіў вядучы інжынер Валерый Леанідавіч Цымброўскі з інфармацыйным паведамленнем пра мэты і задачы правядзення падобных Дня і Тыдня, канцэпцыю «Нулёвага траўматызму» (анг. – «Vision Zero») і комплекс мерапрыемстваў у яе межах, распрацаваныя Міжнароднай асацыяцыяй сацыянальнага забеспячэння, а таксама пра дасягнутыя ў Рэспубліцы Беларусь вынікі зніжэння траўматызму і смяротнасці на вытворчасці за апошняе дзесяцігоддзе.

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па павышэнні пажарнай бяспекі была таксама праведзена вучэбная трэніроўка па практычнай адпрацоўцы эвакуацыі калектыву архіва і дзеянняў добраахвотнай пажарнай дружыны, а таксама дзяжурнага персаналу на выпадак узнікнення пажару. У ходзе трэніроўкі была таксама праведзена праверка стану пажарнай сігналізацыі архіва. На выніковай нарадзе мэты і задачы трэніроўкі былі прызнаны дасягнутымі, сістэма паведамлення і сігналізацыі – цалкам спраўнай, а дзеянні добраахвотнай пажарнай дружыны – дакладнымі і ўзгодненымі.

З мэтамі павышэння адукацыйнага ўзроўню трэніроўкі супрацоўнікамі архіва была падрыхтавана выстава арыгіналаў дакументаў па гісторыі развіцця супрацьпажарнай справы ў Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение