Аб правядзенні мерапрыемства да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі было праведзена мерапрыемства да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У 12.00 архівісты сумесна з супрацоўнікамі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы далучыліся да рэспубліканскай акцыі Усебеларускай хвіліны маўчыння.

Затым супрацоўнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС падзяліся ўспамінамі сваіх блізкіх і сваякоў пра вайну, а таксама ўспомнілі ахвяр вайны і населеныя пункты, якія згарэлі ў яе полымі і затым ужо не адрадзіліся.

ИзображениеИзображение