Аб правядзенні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

12 кастрычніка 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вучнямі старэйшых класаў школы выступіў намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Глінскі. Тэмай занятку сталі генеалагічныя росшукі, вывучэнне гісторыі сям’і на падставе матэрыялаў НГА Беларусі. Я. Глінскі распавёў навучэнцам пра асноўныя віды крыніц генеалагічнага характару, методыку працы з імі. Удзельнікам гуртка былі прадэманстраваны лічбавыя копіі метрычных кніг, рэвізскіх сказак, пасямейных спісаў і іншых дакументаў, якія змяшчаюць інфармацыю, карысную пры стварэнні ўласнага радаводу.

Навучэнцы з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў працы гуртка, задавалі пытанні наконт таго, як пачаць даследаваць гісторыю сваіх продкаў, да якога перыяду магчыма адшукаць звесткі.

Тэматыка занятку, звязаная з гісторыяй сям’і, стала вельмі сугучнай абвешчанаму ў Рэспубліцы Беларусь Тыдню бацькоўскай любові, прымеркаванаму да святкавання Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка).   

 

Изображение

Пачатак занятку гуртка «Юны архівіст» на тэму «Вывучэнне гісторыі сям’і на падставе дакументаў НГА Беларусі»
 

Изображение

Яўген Глінскі распавядае пра метрычныя кнігі
 

Изображение

Занятак гуртка «Юны архівіст»
 

Изображение

Удзельнікі гуртка разглядаюць выданне НГА Беларусі «Гербоўнік беларускай шляхты»