Аб правядзенні Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

26 кастрычніка 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вучнямі старэйшых класаў школы выступіў вядучы навуковы супрацоўнік  аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў. Тэмай занятку стала распрацоўка плана навукова-даследчага праекта «Пярэспа» па гісторыі аднайменнага гістарычнага раёна г. Мінска. У выніку былі абмеркаваны наступныя тэмы: мінулае і сучаснасць храма Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны на Старажоўскіх могілках, гісторыя Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы па вул. Крапоткіна, гісторыя сучаснага хлебазавода № 2 па вул. Крапоткіна, гісторыя Мінскага гарадскога трамвая у ХХ ст. і інш.

Навучэнцы з вялікай зацікаўленасцю ўдзельнічалі ў працы гуртка, задавалі пытанні наконт таго, як пачаць навукова-даследчую працу. Былі вызначаны адказныя за распрацоўку тэмы па гісторыі храма Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны на Старажоўскіх могілках у Мінску.

Изображение

Изображение