Аб правядзенні прэзентацыі зборніка дакументаў «Минская женская гимназия: фотографические материалы»

1 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выдання «Минская женская гимназия: фотографические материалы».

Кніга з’яўляецца другім зборнікам дакументаў з серыі «Аривное фото», які змяшчае фатаграфічныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У выданні прадстаўлена 443 фотаздымкі вучаніц Мінскай жаночай гімназіі (1899–1920 гг.), а таксама фотаздымкі іншых асоб, якія апынуліся ў розны час пры розных абставінах у фондзе ўстановы. Кожны фотадакумент суправаджаецца анатацыяй, у якой указваюцца пошукавыя дадзеныя, кароткія біяграфічныя звесткі аб сфатаграфаванай асобе, памеры фотадакумента, змест інскрыпцый, месца стварэння з указаннем назвы фотаатэлье (калі такое мелася), яго уладальніка і назвы населенага пункта, дзе яно размяшчалася. Прадстаўленыя фотаздымкі былі выраблены у фотаатэлье, якія працавалі на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Перад гасцямі мерапрыемства выступілі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў, спецыліст у гісторыі фатаграфіі ў Беларусі перыяду Расійскай імперыі, загадчык аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Саўчанка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімір Дзянісаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічтнага ўніверсітэта Валянціна Астрога, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Дзмітрый Матвейчык.

Складальнік прэзентаванага выдання – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавёў пра асаблівасці публікацыйнай серыі ў цэлым і чарговай кнігі ў прыватнасці, пра спецыфіку працы з адпаведнымі архіўнымі крыніцамі, а таксама падзяліўся планамі па падрыхтоўцы наступных тамоў.

Да мерапрыемства, якое адбывалася ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, была падрыхтавана выстава архіўных дакументаў з фотаздымкамі вучаніц Мінскай жаночай гімназіі, якія былі выкарыстаны пры складанні кнігі.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение