Аб правядзенні семінарскага занятку для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

16 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены семінарскі занятак па вучэбнай дысцыпліне «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»). Мерапрыемства сумесна падрыхтавалі і правялі дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістфака БДУ кандыдат гістарычных навук Зінаіда Антановіч і загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Матвейчык.

У ходзе семінарскага занятку студэнты атрымалі магчымасць на практыцы азнаёміцца з відавым складам спраў канца XVIII – пачатку ХХ ст. архіўных фондаў 131, 136, 562, 1781, 2301, 2429 НГА Беларусі, спецыфікай іх фарміравання, а таксама падыходамі да раскрыцця інфармацыйнага патэнцыялу дакументаў, створаных у працэсе дзейнасці фондаўтваральнікаў. Падобныя мерапрыемствы праводзяцца на базе НГА Беларусі ў мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі будучых архівістаў, пашырэння магчымасцей выкарыстання архіўных фондаў канфесійных устаноў і развіцця навукова-даведачнага апарату да іх.

ИзображениеИзображениеИзображение