Аб правядзенні экскурсіі для вучняў Гімназіі № 14 г. Мінска

8 чэрвеня 2023 г. у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў 7-х класаў Гімназіі № 14 г. Мінска, якія займаюцца ў гарадской студыі «Купалінка» па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Падчас правядзення мерапрыемства намеснік дырэктара архіва Максім Макараў распавёў наведвальнікам пра гісторыю і фонды НГА Беларусі. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для вучняў экскурсію па архівасховішчах, у рамках якой азнаёміў іх з узорамі асноўных тыпаў дакументаў, што зберагаюцца ў архіве. Асаблівая ўвага была звернута на раскрыццё каштоўнасці гэтых матэрыялаў, што накіравана на фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за сваю Радзіму і яе гістарычную спадчыну.

Пасля завяршэння экскурсіі госці задалі архівістам пытанні і атрымалі падрабязныя адказы на іх.

ИзображениеИзображение