Аб правядзенні экскурсіі па тэрыторыі былога лагера для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне

24 кастрычніка 2022 г. у рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі сумесна са слухачамі і прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстановы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» узялі ўдзел у экскурсіі па месцы масавага знішчэння савецкіх грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны – тэрыторыі былога лагера для ваеннапалонных «Шталаг 352» у Масюкоўшчыне.

«Шталаг 352» быў адным з буйнейшых лагераў, арганізаваных нацыстамі для ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі, і існаваў з ліпеня 1941 г. па ліпень 1944 г. За гэты час нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі тут больш за 80 000 савецкіх ваеннаслужачых, з ліку якіх устаноўлены імёны 14 000 чалавек.

У рамках экскурсіі архівісты і прадстаўнікі Інстытута ўсклалі кветкі да мемарыяла ў пямяць аб загінулых савецкіх грамадзянах, агледзелі экспазіцыю музея і тэрыторыю былога лагера «Шталаг 352», на якой да нашага часу захаваўся шэраг будынкаў, якія існавалі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение