Аб правядзенні ўрачыстага сходу працоўных калектываў, прысвечанага Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

13 мая 2023 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся ўрачысты сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства перад прысутнымі выступілі дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі І.І. Каўганава, якія распавялі работнікам абедзвюх устаноў пра сімвалы беларускай дзяржавы і гісторыю іх станаўлення.

У рамках мерапрыемства работнікам НГА Беларусі і БелНДІДАС была прадстаўлена выстава арыгіналаў дакументаў, звязаных з раннімі гадамі жыцця беларускага паэта, драматурга і крытыка, аўтара тэксту гімна Беларускай ССР «Мы, беларусы» Міхася Мікалаевіча Клімковіча (1899–1954), якая была падрыхтавана намеснікам загадчыка аддзела старажытных актаў НГА Беларусі А.Ф. Раманкевіч.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение