Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі круглага стала «Epitaphium II: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага»

18 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены круглы стол «Epitaphium II: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага». На ім навукоўцы з НГА Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставілі даклады, прысвечаныя пахавальным практыкам і захаванню памяці пра чалавека пасля смерці. Увага была звернута на асаблівасці пахавальных абрадаў прадстаўнікоў розных канфесій, якія жылі на тэрыторыі Беларусі ў асобныя гістарычныя перыяды, матэрыяльныя аспекты ўшанавання памяці (праектаванне помнікаў і іх узвядзенне), падтрыманне памяці пра гераічныя падзеі, адлюстраванне мемарыяльных практык у гістарычных хроніках і іканаграфіі.

Прадэманстраваныя на круглым стале вынікі даследаванняў сведчаць пра шматвекавое гарманічнае суіснаванне на беларускіх землях прадстаўнікоў розных этнічных і канфесійных груп, узаемапранікненне іх звычаяў і традыцый. Гэта павінна садзейнічаць міжканфесійнаму дыялогу і кансалідацыі беларускага грамадства, што становіцца асабліва істотным у Год міру і стварэння.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение