Аб удзеле калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 г. працоўны калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Ірыны Іванаўны Каўганавай прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. У НГА Беларусі ў суботніку таксама ўдзельнічала намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Качаткова.

Перад пачаткам суботніка быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы пры выкананні розных відаў работ. Падчас суботніка работнікі НГА Беларусі займаліся добраўпарадкаваннем прылеглай да архіва тэрыторыі і замацаванага за ўстановай участка на вуліцы Даўмана. Было праведзена прыбіранне смецця, высаджаны кветкі, палепшаны стан газона перад будынкам архіва і на яго заднім двары, ажыццяўлялася мыццё вокнаў у кабінетах і сховішчах архіва. Работнікі прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні на могілках г. Мінска пахаванняў выдатных дзеячаў, звязаных з гісторыяй установы, – былых дырэктараў архіва і супрацоўнікаў, якія з’яўляліся ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, – Героя Сацыялістычнай Працы П. М. Судзілоўскага, кавалера трох ордэнаў Чырвонага Сцяга палкоўніка В. М. Любко, кавалера Ордэна Чырвонай Зоркі А. А. Уласава, С. Ф. Зябко.

Напрыканцы суботніка прафсаюзным камітэтам НГА Беларусі быў арганізаваны салодкі пачастунак для яго ўдзельнікаў.

 

Изображение

Изображение

 

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение