Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»

15 мая 2023 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзяў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і. Да гэтага мерапрыемства ў НГА Беларусі было арганізавана кансультаванне грамадзян па пытаннях пошуку і месцаў знаходжання дакументаў генеалагічнага характару, а таксама алгарытму дзеянняў пры правядзенні самастойных даследаванняў па гісторыі сям’і. Асабісты прыём грамадзян па гэтай тэматыцы праводзілі намеснікі дырэктара Ірына Каўганава і Максім Макараў, а таксама загадчык чытальнай залы архіва Аксана Расказава. Па тэлефоннай сувязі кансультаванне грамадзян праводзіла в. а. загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Каранькова.

У рамках мерапрыемстваў акцыі і святкавання Дня сям’і ў НГА Беларусі былі таксама праведзены заняткі па тэме «Пераемнасць пакаленняў у люстэрку архіўных дакументаў: генеалогія і сямейная гісторыя» для групы работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе заняткаў М. Макараў распавёў гасцям пра гісторыю і фонды ўстановы, а вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў правёў для наведвальнікаў экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, што зберагаюцца ў НГА Беларусі. Пасля гэтага І. Каўганава і намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі прадэманстравалі работнікам Міністэрства ўзоры асноўных тыпаў крыніц генеалагічнага характару і падрабязна распавялі пра магчымасці правядзення даследавання ўласнага радаводу. Госці праявілі значную цікавасць да прадстаўленых дакументаў і матэрыялаў.

ИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображениеИзображение