Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі

18 мая 2023 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) правёў ІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах».

У яе рабоце ўзялі ўдзел некалькі супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. На пленарным пасяджэнні загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Дзмітрый Матвейчык выступіў з дакладам «Біяграфістыка як асобны накірунак у навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», у якім азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з навуковымі тэмамі і кніжнымі выданнямі архіва па дадзенай праблематыцы, а таксама акрэсліў перспектывы далейшага развіцця згаданага накірунку. Ім былі таксама падараваны ў бібліятэку Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь некалькіх апошніх кніжных выданняў НГА Беларусі.

На секцыйным пасяджэнні намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў у сваім дакладзе «Новыя крыніцы да біяграфіі беларускага літаратара ХІХ ст. Фелікса Тапчэўскага ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі» азнаёміў прысутных са знаходкамі ў фондах архіва апошніх гадоў і раскрыў іх інфармацыйны патэнцыял. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін у сваім дакладзе «Распрацоўка ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі навуковай тэмы «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917»: дасягненні і праблемы» падрабязна спыніўся на актуальнасці дадзенай тэмы, коле крыніц, на падставе якіх яна распрацоўваецца, а таксама ацаніў ужо дасягнутыя вынікі і бліжэйшыя перспектывы развіцця.

Выступленні работнікаў НГА Беларусі, якія традыцыйна грунтуюцца на канкрэтных гістарычных крыніцах, выклікалі ва ўдзельнікаў канферэнцыі заканамерную цікавасць.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение