Аб удзеле работнікаў НГА Беларусі ў рабоце адкрытай дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

10 кастрычніка 2023 года работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у рабоце адкрытай дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні праекта абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (далей – канцэпцыя), якая адбылася на базе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка, які прыняў удзел у працы дыялогавай пляцоўкі, і Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў звярнуліся да прысутных з прывітальнымі словамі. Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рахманаў расказаў аб асноўных міжнародных тэндэнцыях, якія абумовілі патрэбнасць у абнаўленні канцэпцыі, а начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук Аляксей Банькоўскі расказаў аб навелах абноўленай канцэпцыі, акцэнтаваўшы ўвагу на новых аспектах нацыянальнай бяспекі, якія знайшлі адлюстраванне ў праекце канцэпцыі. Пасля азнаямлення гасцей дыялогавай пляцоўкі з асноўнымі палажэннямі абноўленай канцэпцыі А. Рахманаў і А. Банькоўскі адказалі на пытанні, якія задаваліся ў фармаце адкрытага мікрафона. Мерапрыемства прайшло ў дзелавым фармаце.

Изображение