Аб удзеле ў правядзенні прэзентацыі фестываля радаводу «Эхо веков – Тарихта без эзлебез»

18 ліпеня 2023 г. у рамках выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) на 2023–2025 гг., прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з архівістамі Татарстана, якая адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі. У рамках сустрэчы татарскімі архівістамі была праведзена прэзентацыя фестываля радаводу «Эхо веков – Тарихта без эзлебез», які штогод праводзіцца ў Татарстане, скіраваны на захаванне і развіццё радаводных традыцый, умацаванне сямейных сувязей і пераемнасці пакаленняў, прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да гісторыі Татарстана і сваёй сям’і.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: ад беларускага боку – намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Цвяткоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Ірына Каўганава, намеснік дырэктара НГА Беларусі Максім Макараў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Дзмітрый Матвейчык, намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўген Глінскі, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НГА Беларусі Алёна Любая; ад татарскага боку – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Татарстан на архіўнай справе Гульнара Мінзянава, дырэктар ДБУ «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Бахціяр Фахрутдзінаў.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі практычныя крокі па выкананні пунктаў Дарожнай карты, у тым ліку, падрыхтоўку зборніка дакументаў, прысвечанага гісторыка-культурнай спадчыне татар-мусульман Беларусі XVI–XX ст. Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць падобных мерапрыемстваў для для вядзення двухбаковага дыялогу і наладжвання ўзаемных кантактаў.

Изображение

Изображение

Изображение