Аб удзеле ў VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»

27–28 красавіка 2023 г. у г. Віцебску на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава прайшла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», арганізатарамі якой выступілі Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі», Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі Расійскай акадэміі навук, Тэрмезскі дзяржаўны ўніверсітэт. У канферэнцыі ў розных формах (вочная, дыстанцыйная, завочная) удзельнічала каля 250 даследчыкаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.

НГА Беларусі прадставілі намеснік дырэктара Максім Макараў (даклад «Дзве карты эпохі Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі»), намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі (даклад «Вывады шляхецтва зямянамі Слуцкага і Капыльскага княстваў у XVII–XVIII стст.: інтэрпрэтацыя і верыфікацыя звестак») і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін (даклад «Развіццё фатаграфічнай справы ў Віцебскай губерні (другая палова XIX – пачатак XX ст.»). У аснове дакладаў ляжаць гістарычныя дакументы, што зберагаюцца ў НГА Беларусі, таму яны выклікалі значную цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі, а прадстаўнікі архіва адказалі на шматлікія пытанні.

У рамках мерапрыемства былі таксама праведзены стэндавая выстава «Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі – 85» і прэзентацыя навуковых выданняў архіва.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение