Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў
Аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў быў утвораны 5 ліпеня 1938 г.
У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле яго задачамі з’яўляюцца:
- арганізацыя захоўвання і забеспячэнне захаванасці дакументаў у архівасховішчах;
- цэнтралізаваны ўлік стану захаванасці дакументаў архіва і арганізацыя іх прафілактычнай і рэстаўрацыйна-кансервацыйнай апрацоўкі;
- выяўленне і захаванне асабліва каштоўных дакументаў, арганізацыя працы па стварэнні страхавога фонду копій унікальных і асабліва каштоўных дакументаў і фонду карыстання;
- прыём на захаванне дакументаў профілю архіва;
- выдача спраў з архівасховішчаў у чытальную залу даследчыкам, у аддзелы архіва і ў часовае карыстанне ўстановам;
- вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз працы архіва па забеспячэнні захаванасці, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
- вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне захаванасці дакументаў, укараненне яго ў практыку працы аддзела, архіва;
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:
- рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў працы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
- аналізуе стан працы па забеспячэнні захаванасці, рыхтуе прапановы па яе ўдасканаленні, падрыхтоўвае прапановы да асноўных напрамкаў навукова-даследчай і метадычнай працы архіва у галіне забеспячэння захаванасці дакументаў;
- забяспечвае захаванне і рацыянальнае размяшчэнне дакументаў;
- арганізоўвае стварэнне і падтрыманне аптымальных умоў і рэжымаў захавання дакументаў, выкананне правіл тэхнікі бяспекі і супрацьпажарнага стану ў памяшканнях архівасховішчаў і працоўных пакоях аддзела; забяспечвае, сумесна са службай галоўнага інжынера, належны стан і эксплуатацыю плошчаў і абсталявання ў аддзеле і архівасховішчах;
- удзельнічае ў вызначэнні запатрабаванасці архіва ў абсталяванні для захоўвання і аховы дакументаў, стварэнні баз дадзеных па дакументах архіва, вядзе кампутарную базу дадзеных аб стане дакументаў; сумесна з аддзелам інфармацыйна-пошукавых сістэм разглядае пытанні фандзіравання дакументаў архіва;
- вызначае неабходнасць і чарговасць правядзення праверкі наяўнасці і стану дакументаў, арганізоўвае і каардынуе гэту працу ў архівасховішчах, вядзе картатэку цыклічнасці праверкі наяўнасці і стану дакументаў; арганізоўвае і кантралюе працу па ўліку і пошуку нязнойдзеных дакументаў;
- арганізоўвае і каардынуе працу па вызначэнні фізічнага стану дакументаў, у тым ліку на плёначных носьбітах, страхавога фонду і фонду выкарыстання, вядзе ўлік дакументаў, якія патрабуюць дэзінфекцыі, дэзінсекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, аднаўлення згаслых тэкстаў, пераводу дакументаў на іншую аснову, карданіравання, нумарацыі лістоў, шыфроўкі і іншай працы, якія забяспечваюць захаванне дакументаў;
- арганізоўвае і каардынуе працу па падрыхтоўцы дакументаў да дэзінфекцыі, дэзінсекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, ажыццяўляе сувязь з Цэнтральнай лабараторыяй мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду ў гэтым накірунку;
- праводзіць карданіраванне, абяспыльванне, рэстаўрацыю трэцяй і чацвёртай катэгорый і падшыўку дакументаў, нумарацыю лістоў, шыфроўку адзінак захавання, афармленне вокладак адзінак захавання, ярлыкоў;
- арганізоўвае і ажыццяўляе працу па выяўленні, апісанні, уліку і забеспячэнні захаванасці асабліва каштоўных дакументаў, а таксама працу па стварэнні страхавога фонду копій унікальных і асабліва каштоўных дакументаў і фонду карыстання;
- забяспечвае выкананне правіл выдачы спраў, мікрафільмаў страхавога фонду і фонду карыстання з архівасховішчаў, кантралюе выкананне правілаў захаванасці выдадзеных спраў, іх своечасовае вяртанне ў архівасховішча;
- удзельнічае ў распрацоўцы навукова-даследчых тэм;
- ажыццяўляе падрыхтоўку і рэцэнзаванне нарматыўных і метадычных дакументаў па пытаннях забеспячэння захаванасці дакументаў архіва, укараняе іх у практыку працы аддзела, а таксама перадавы вопыт па профільнаму напрамку;
- праводзіць эканамічны аналіз працы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
- удзельнічае і рыхтуе матэрыялы для разгляду на пасяджэннях дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі і іншых дарадчых органаў архіва, па пытаннях забеспячэння захаванасці дакументаў, ажыццяўляе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў.
Загадчык аддзела: Кутукова Галіна Мікалаеўна