На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX – пачатку XX ст.»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск на картах, планах і чарцяжах XIX – пачатку XX ст.». Яна ўключае значную колькасць картаграфічных і графічных матэрыялаў, звязаных з гісторыяй горада Бабруйск і Бабруйскай крэпасці XIX – пачатку XX ст., што зберагаюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Гэта – генеральныя планы горада і крэпасці, карты навакольных земляў, а таксама чарцяжы і планы асобных будынкаў і збудаванняў, якія з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння і захавання гістарычнай спадчыны горада Бабруйск.

Выстава падрыхтавана ў рамках ініцыяванага Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь праекта «Гарады Беларусі».

Аўтар-складальнік: вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў.

Азнаёміцца з выставай магчыма тут.