Экскурсія для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Мінска»

20 мая 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў і настаўнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Мінска».

Вядучы навуковы супрацоўнік У.М. Дзянісаў распавёў вучням і настаўнікам пра асноўныя вехі гісторыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, склад і асаблівасці захоўвання фондаў установы. У рамках экскурсіі госці наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з узорамі такіх дакументаў, як актавыя кнігі судовых устаноў XVI–XVIII стст., метрычныя кнігі і споведныя ведамасці розных канфесій, рэвізскія сказкі. Госці атрымалі інфармацыю пра магчымасці выкарыстання фондаў архіва пры вывучэнні гісторыі сям’і. Пасля экскурсіі работнікі НГА Беларусі адказалі на пытанні гасцей.

Изображение

Изображение

Изображение