Інфармацыя аб выданні 1-й часткі 8-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў першую частку восьмага тома выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «К»: Каборды – Карэцкія), якую сфарміравалі генеалагічныя роспісы 224 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай  губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, якая рэалізоўваецца у межах  планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

Аўтарскі калектыў тома: Я. С. Глінскі (кіраўнік), Д. Ч. Матвейчык, Ю. М. Снапкоўскі.

Навуковы рэдактар: прафесар, доктар габілітаваны А. Рахуба.

Кніга забяспечана асабовым і геаграфічным паказальнікамі, змяшчае каляровыя выявы гербаў шляхецкіх родаў, якія маюцца ў матэрыялах фонду Мінскага ДДС – у персанальных справах аб паходжанні родаў, генеалагічных табліцах і кнігах вывадовых  пратаколаў, а таксама выявы некаторых уласна генеалагічных табліц.

Выданне ажыццёўлена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь».

Набыць кнігу без гандлёвай нацэнкі магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва.

Спампаваць прадмову, асабовы і геаграфічны паказальнікі, алфавітны спіс гербаў, спіс ілюстрацый і змест