Інфармацыя аб выданні 5-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў пяты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «Д»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 213 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

 

Аўтарскі калектыў тома: Я. С. Глінскі (кіраўнік), Д. Ч. Матвейчык, Ю. М. Снапкоўскі, В. В. Урублеўскі.

 

Навуковы рэдактар: прафесар, доктар габілітаваны А. Рахуба.

 

Кніга забяспечана асабовым і геаграфічным паказальнікамі. Да тома дадаюцца каляровыя выявы гербаў шляхецкіх родаў, якія маюцца ў матэрыялаў фонду Мінскага ДДС – у персанальных справах аб паходжанні родаў, генеалагічных табліцах і кнігах вывадовых пратаколаў, а таксама выявы некаторых уласна генеалагічных табліц.

 

Выданне ажыццёўлена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь».