Інфармацыя аб выданні 6-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў шосты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «Е», «Ё» і «Ж»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 103 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

Аўтарскі калектыў тома: Я. С. Глінскі (кіраўнік), Д. Ч. Матвейчык, Ю. М. Снапкоўскі.

Навуковы рэдактар: прафесар, доктар габілітаваны А. Рахуба.

Кніга забяспечана асабовым і геаграфічным паказальнікамі. Да тома дадаюцца каляровыя выявы гербаў шляхецкіх родаў, якія маюцца ў матэрыялах фонду Мінскага ДДС – у персанальных справах аб паходжанні родаў, генеалагічных табліцах і кнігах вывадовых пратаколаў, а таксама выявы некаторых уласна генеалагічных табліц.

Выданне ажыццёўлена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь».