Інфармацыя аб візіце дэлегацыі літоўскіх архівістаў

11 лістапада 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя літоўскіх архівістаў у складзе дырэктара Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка) Рамуціса Курпе і намесніка дырэктара Альфонсаса Тамулінаса.

У рамках візіта адбылася сустрэча літоўскай дэлегацыі з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Курашам на якой былі абмеркаваны перспектывы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва па захаванні і выкарыстанні сумеснай дакументальнай спадчыны Беларусі і Літвы.

У ходзе дадзенай сустрэчы кіраўнікі НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч і Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы Р.Курпе падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі па абмене лічбавымі копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы, якія знаходзяцца ў фондах абодвух архіваў.

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час экскурсіі па фондах НГА Беларусі

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве