Гербоўнік беларускай шляхты - Том 5

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі працягвае публікацыю шматтомнага выдання, якая была распачата яшчэ ў 2002 г. У пяты том уключана 213 артыкулаў пра шляхецкія роды пераважна Мінскай губерні, чые прозвішчы пачыналіся на літару Д. Як і ў папярэдніх тамах, асновай для яго напісання з’яўляюцца матэрыялы ўнікальнага фонду «Мінскі дваранскі дэпутацкі сход», які знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі і актыўна выкарыстоўваецца даследчыкамі для правядзення распрацовак па самых розных навуковых праблемах.

Складанне «Гербоўніка беларускай шляхты» адбываецца ў межах планавай навуковай тэмы НГА Беларусі «Генеалогія і геральдыка шляхецкіх родаў Беларусі», распрацоўка якой вядецца ў архіве з пачатку 1996 г. Пяты том стаў вынікам працы шэрагу супрацоўнікаў архіва – Дзмітрыя Матвейчыка, Юрыя Снапкоўскага і Вадзіма Урублеўскага. Кіраўніком аўтарскага калектыву выступіў спецыяліст па гісторыі беларускай шляхты Яўген Глінскі.

Выданне тома, як і двух папярэдніх, здзейснена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь».

Кніга разлічана як на прафесійных даследчыкаў гісторыі Беларусі перыяду да 1917 г., так і на спецыялістаў у дапаможных гістарычных дысцыплінах, аматараў-краязнаўцаў, навучэнцаў ВНУ і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай краіны.

Спампаваць прадмову, асабовы і геаграфічны паказальнікі, алфавітны спіс гербаў, спіс ілюстрацый і змест