Iнфармацыя аб выданні 5-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

10 мая 2018 г. у 15.00 у Нацыя­нальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выдання «Гербоўнік беларускай шляхты. Том 5».

ИзображениеКніга змяшчае 213 радаводных роспісаў шляхты пераважна Мінскай губерні са звесткамі пра сваяцкія сувязі прадстаўнікоў таго ці іншага роду, даты нараджэння і смерці, месца пражывання, валоданне нерухомай маёмасцю, займанне пасад на дзяржаўнай (грамадзянскай ці ваеннай) і прыватнай службе, уцягнутасць у гістарычныя падзеі і інш. Агулам том змяшчае звесткі пра тысячы шляхціцаў, што жылі ў Беларусі да пачатку ХХ ст. Кніга суправаджаецца каляровым ілюстрацыйным дадаткам, куды вынесены выявы гербаў, а таксама найбольш цікавыя дакументы, што змяшчаюцца ў радаводным справах.

Выхад кнігі стаў магчымы дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і выдавецтва «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, што тычацца шляхецкай генеалогіі.

Кантактныя асобы:

Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 286 75 26.

Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – (017) 392 64 58.