Інфармацыя аб візіце дэлегацыі архівістаў Рэспублікі Мальта

29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.

У ходзе экскурсіі па фондах мальтыйскія архівісты азнаёміліся з гісторыяй і структурай архіва, складам фондаў  «Радзівілы, князі», «Архіў Сабескіх у Алаве». Вялікую цікавасць у гасцей выклікалі дакументы аб дзейнасці структур Мальтыйскага ордэна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст.

У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва былі абмеркаваны напрацоўкі беларускіх архівістаў ў навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці. Гасцям былі прэзентаваны апошнія выданні архіва.

Изображение

На фота: мальтыйскія архівісты знаёмяцца з лістом Папы Рымскага Урбана VIII 1643 г. аб дзейнасці Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна ў Вялікім Княстве Літоўскім. (Злева направа: доктар Ч.Фаруджа, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, прафесар У.Замміт, дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч).

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На фота: абмен апошнімі архіўнымі выданнямі.