1 чэрвеня 2017г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

1 чэрвеня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Парламентарыі азнаёміліся з гісторыяй арганізацыі архіўнай справы ў краіне, гісторыяй заснавання НГА Беларусі, вынікамі навуковай і публікацыйнай дзейнасці, структурай і штатам архіва, складам і зместам дакументаў.

У часе экскурсіі па фондах архіва госці азнаёміліся з самымі старажытнымі дакументамі – арыгінальнымі пергаментнымі прывілеямі XIV–XVI стст. Вялікую цікавасць у дэпутатаў, большасць з якіх складалі прадстаўнікі выбарчых акруг Віцебскай вобласці, выклікалі дакументы, звязаныя з гісторыяй гарадскога самакіравання г. Віцебска ў XVII–XIX стст.

Падчас візіта
Прэзентацыя навуковых выданняў архіва

Прэзентацыя навуковых выданняў архіва
Падчас візіта