Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

18 лістапада 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год загадчыкам аддзела старажытных актаў Аксанай Раманкевіч праведзена лекцыя «Актавыя кнігі XVI-XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі».

У сваёй лекцыі А.Раманкевіч распавяла аб прызначэнні актавых кніг, іх унутранай структуры, арганізацыі судаводства на беларускіх землях у часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Асветлена таксама адлюстраванне ў дадзеных дакументах жыцця насельніцтва Беларусі XVI-XVIII стст. Лекцыя праслухана з вялікай цікавасцю і была асабліва актуальнай для маладых супрацоўнікаў архіва.

 

Изображение

Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч праводзіць занятак

Изображение

Загадчык аддзела старажытных актаў Аксана Раманкевіч праводзіць занятак