Запрашэнне НГА Беларусі на выставу «Вобразы Вялікай Перамогі»

23 красавіка 2025 г. НГА Беларусі стаў госцем на выставе «Вобразы Вялікай Перамогі», якая адкрылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Мерапрыемства наведала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфарамацыі НГА Беларусі Ірына Бандурына.

На выставе экспануюцца эскізы і кадры з фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну беларускіх кінематаграфістаў савецкага і сучаснага перыядаў («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Праз могілкі», «У жніўні 44-га...», «Брэсцкая крэпасць» і многія іншыя).

Унікальная выстава эскізаў і кадраў з лепшых беларускіх фільмаў адлюстроўвае трагедыю вайны ў яркіх візуальных вобразах, якія перадаюць сардэчны боль.

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфарамацыі НГА Беларусі Ірына Бандурына на выставе

Изображение

Изображение

У экспазіцыйнай зале