Правядзенне занятку у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі
23 чэрвеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2025 г. праведзена лекцыя «Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», у ходзе якой намеснік дырэктара Сяргей Рындзін ахарактарызаваў стан фондаў архіва напярэдадні вайны, становішча ўстановы ў перыяд ваенных дзеянняў, дзейнасць акупацыйных уладаў па вывазу архіўных дакументаў за межы БССР, рээвакуацыю архіўных фондаў і аднаўленне дакументальнага збору і матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва ў пасляваенны час.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак
Калектыў НГА Беларусі