Удзел кіраўніка першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» НГА Беларусі Яўгена Завадскага ў 46-м З'ездзе ГА «БРСМ»
24 верасня 2025 г. у Доме моладзі прайшоў 46-ы З'езд ГА . З'езд прымеркаваны да 105-годдзя Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі. Дэлегатам ад рэспубліканскіх архіўных устаноў быў кіраўнік першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, загадчык сектара біяграфічных запытаў Яўген Завадскі. На З'ездзе падведзены вынікі работы БРСМ за апошнія пяць гадоў, вызначаны перспектывы развіцця арганізацыі да 2030 года, а таксама выбраны новы склад Цэнтральнага камітэта, цэнтральнай кантрольнай камісіі і сакратарыяту Цэнтральнага камітэта.
Кіраўнік першаснай ячэйкі ГА «БРСМ» Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яўген Завадскі на 46-м З'ездзе ГА «БРСМ»
Пасяджэнне 46-га З'езда ГА «БРСМ»