Удзел НГА Беларусі ў VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія»
25 верасня 2025 г. загадчык сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Караффа-Корбут дыстанцыйна прыняла ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і генеалогія», арганізаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Карэлія. Мерапрыемства прайшло ў г. Петразаводску, у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Карэлія.
На канферэнцыі прадстаўлены даклады навукоўцаў, архівістаў, генеалагаў з Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Узбекістан, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Алтайскага краю, рэспублік Башкартастан і Карэлія, Ленінградскай, Архангельскай, Валагодскай, Мурманскай, Арлоўскай, Ніжагародскай, Наўгародскай, Самарскай абласцей. У ліку ўдзельнікаў — федэральныя архівы (Расійскі дзяржаўны архіў ваенна-марскога флоту і расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва), навуковы архіў Расійскай акадэміі мастацтваў.
Удзельнікамі канферэнцыі разгледжана шырокае кола пытанняў, якія тычацца выкарыстання архіўных дакументаў у генеалагічных даследаваннях, крыніцавай базы радаводных пошукаў, крыніц дасавецкага і савецкага перыядаў па біяграфіцы і генеалогіі ў фондах архіваў, бібліятэк і музеяў, традыцыйных і сучасных метадаў генеалагічных даследаванняў, пошуку інфармацыі аб удзельніках войнаў.
В. Караффа-Корбут выступіла з дакладам «Паспорта как источник по генеалогии иностранных подданных (по документам фонда «Канцелярия Минского губернатора» НИАБ)», у якім ахарактарызавала генеалагічны патэнцыял дадзенага віду крыніц пры правядзенні даследаванняў па гісторыі сям'і замежных падданых.
Выступленне работніка НГА Беларусі Вольгі Караффа-Корбут на канферэнцыі