Урачысты сход калектыву НГА Беларусі, прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей

1 кастрычніка 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Міжнародны Дзень пажылых людзей. Гэтае свята – даніна павагі мудрасці, вопыту і неацэннаму ўкладу старэйшага пакалення ў развіццё грамадства.

14 снежня 1990 г. Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным Днём пажылых людзей з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем людзей сталага ўзросту.

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык на сходзе калектыву павіншавала работнікаў старэйшага пакалення з міжнародным святам, выказала падзяку за іх шматгадовую працу і ўклад у развіццё архіўнай справы, а таксама азнаёміла калектыў з гісторыяй свята і асноўнымі напрамкамі абароны правоў пажылых людзей у Рэспубліцы Беларусь.

Ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва работнікі старэйшага пакалення атрымалі прыемныя сімвалічныя падарункі.

Изображение

Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык

 

Изображение

Изображение

Калектыў НГА Беларусі