Удзел НГА Беларусі ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя ўсходне-славянскага горада»

2-3 кастрычніка 2025 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці Вольга Волкава прыняла ўдзел у працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычная ўрбаністыка Беларусі: археалогія і гісторыя усходне-славянскага горада», арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У рамках мерапрыемства адкрылася выстава «Мастацка-гістарычная рэканструкцыя гарадоў і мястэчак Беларусі ў XII-XVIII стст.».

В.Волкава выступіла з дакладам «Рынак у структуры гарадскога гандлю на акупаваных тэрыторыях Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны».

Изображение

Вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі Вольга Волкава на канферэнцыі

 

Изображение

Правядзенне канферэнцыі

 

Изображение

На мастацкай выставе

 

Изображение

Вольга Волкава і мастак Павел Татарнікаў